У Расіі ўзбудзілі справу супраць вядомага рэпера Noize MC
- 14.09.2026, 11:33
Фота: themusicpost.ru
Музыканта, які выступае супраць вайны РФ ва Украіне, абвінавацілі ў «апраўданні тэрарызму».
Супраць рэпера Noize MC (Іван Аляксееў) ўзбудзілі справу аб публічным апраўданні тэрарызму, паведаміла пракуратура Масквы.
Паводле версіі ведамства, музыкант на канцэртах за мяжой нібыта «апраўдваў тэрарыстычную ідэалогію», а таксама выказваў «станоўчае стаўленне» да неназванай тэрарыстычнай арганізацыі, забароненай у Расіі.
Мінюст РФ унёс Івана Аляксеева ў рэестр замежных агентаў у лістападзе 2022 года. Рэпер выступае супраць расійскай вайны ва Украіне. У дачыненні да яго таксама склалі адміністрацыйны пратакол за дыскрэдытацыю арміі.