У гэтым сезоне ў Беларусі адначасова будуць цыркуляваць тры вірусы
- 15.09.2026, 8:42
Эпідэміёлагі раскрылі падрабязнасці.
У наступным эпідэмічным сезоне ў краіне адначасова будуць цыркуляваць тры вірусы, папярэдзілі у Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (РЦГЭіГЗ).
Паводле прагнозаў спецыялістаў, у бягучым сезоне 2026−2027 гадоў чакаецца адначасовая цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў, вірусаў грыпу і SARS-CoV-2.
Цяпер у краіне фіксуюцца негрыпозныя рэспіраторныя вірусы (вірусы парагрыпу, адэнавірусы, рынавірусы, РС-вірусы, бакавірусы, сезонныя каранавірусы, метапнеўмавірусы).
«Эпідэміялагічная сітуацыя па вострых рэспіраторных інфекцыях (ВРІ) стабільная і кантралюемая, характэрная для дадзенага перыяду года», — запэўнілі ў РЦГЭіГЗ.
У арганізацыях аховы здароўя завяршаецца падрыхтоўка да правядзення штогадовай вакцынацыі супраць грыпу і інфекцыі COVID-19.
У сезоне 2026−2027 гадоў штамавы склад вакцын супраць грыпу цалкам абноўлены па ўсіх трох кампанентах у адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.
Для вакцынацыі супраць інфекцыі COVID-19 будзе даступная расійская вакцына «Канвасэл». Супраць грыпу за кошт бюджэту будуць прышчапляць «Грыппол Плюс» (Расія).