Беспілотнікі брыгады Нацгвардыі Украіны збілі 40 расійскіх БПЛА за суткі
- 15.09.2026, 16:06
Усе мэты паражаныя перахопнікамі STING.
Кадры «палявання» на расійскія «шахеды» і «герані» апублікаваў тэлеграм-канал «Дзікія шэршні».
«40 мэт знішчана дыстанцыйна за суткі, - гаворыцца ў паведамленні. - Гэта вынік выдатнай баявой працы 11-й брыгады НГУ «Самасуд».
Паводле слоў вайскоўцаў, усе мэты былі паражаныя перахопнікамі STING з комплексам Hornet Vision CTRL.