ЗСУ ліквідавалі расійскага генерала Груніса
3- 15.09.2026, 19:57
- 1,274
Ён камандаваў войскамі РФ на Бахмуцкім напрамку.
У Расіі паведамілі пра смерць генерал-маёра Узброеных Сіл РФ Антона Груніса, які камандаваў 4-й асобнай мотастралковай брыгадай Луганскага корпуса. Інфармацыю 15 верасня апублікаваў Telegram-канал «Сувораўскае Брацтва».
Там адзначылі, што Груніс быў выпускніком Казанскага сувораўскага ваеннага вучылішча.
У базе «Міратворац» генерал значыцца ў статусе «ліквідаваны», а датай яго гібелі пазначаны верасень 2026 года.
Як піша ўкраінскі маніторынгавы канал Exilenova+, Груніс непасрэдна кіраваў расійскімі войскамі падчас баявых дзеянняў супраць Украіны, у прыватнасці, на Бахмуцкім і Канстанцінаўскім напрамках.
«Мілітарний» адзначае, што фарміраванне, якім камандаваў генерал, — 4-я мотастралковая брыгада (в/ч 40318). Яна была створаная ў 2014 годзе на базе ўзброеных фарміраванняў так званай «ЛНР», у прыватнасці, у яе склад увайшло баявое падраздзяленне «Призрак». Пасля інтэграцыі гэтых фарміраванняў у склад Узброеных Сіл РФ брыгада ўвайшла ў 2-і армейскі корпус, а пасля — у склад нанова створанай 3-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Паўднёвай вайсковай акругі РФ.