Аэрапорт Вашынгтона спыніў працу з-за невядомага аб’екта над узлётна-пасадачнай паласой
- 18.09.2026, 12:24
ФБР пачало расследаванне гэтага інцыдэнту.
У сераду, 16 верасня, палёты ў Нацыянальным аэрапорце імя Рональда Рэйгана у Вашынгтоне былі прыпыненыя прыкладна на 20 хвілін пасля таго, як двое пілотаў заўважылі дрон над узлётна-пасадачнай паласой.
Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на даныя Федэральнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі.
«Мы бачылі нешта кшталту дрона або чагосьці падобнага, што праляцела міма — мабыць, дзе-небудзь пасярэдзіне ўзлётна-пасадачнай паласы», — паведаміў па радыё дыспетчарскай вежы пілот рэгіянальнага самалёта American Airlines, які выконваў пасадку пасля рэйса з Талсы.
Іншы пілот, які чакаў вылету ў Нью-Джэрсі, таксама паведаміў пра крыніцу святла, якая, на яго думку, магла быць беспілотнікам.
Дыспетчар паветранага руху папярэдзіў іншых пілотаў пра «несанкцыянаваную актыўнасць БпЛА», пасля чаго палёты былі прыпыненыя.
Супрацоўнікі аэрапорта шукалі дрон, але не знайшлі яго. Пра інцыдэнт былі паведамленыя мясцовыя і федэральныя органы ўлады.
ФБР расследуе гэты інцыдэнт. Федэральныя абвінавачанні могуць пацягнуць за сабой пазбаўленне волі тэрмінам да аднаго года і штрафы да $100 тыс.
На большай частцы паветранай прасторы вакол Вашынгтона (акруга Калумбія) выкарыстанне беспілотнікаў забаронена.
Нацыянальны аэрапорт імя Рэйгана размешчаны недалёка ад Белага дома, Капітолія і Пентагона.