18 верасня 2026, Пятніца, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргею Законнікаву — 80

Сяргею Законнікаву — 80
Сяргей Законнікаў

16 верасня беларускі паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч адзначыў юбілей.

Сяргей Законнікаў нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Слабада Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці ў настаўніцкай сям'і. Праз год пераехаў у вёску Глыбачка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства паэта.

У 1969 годзе Сяргей Законнікаў скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў выкладаць беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

У 1970—1971 гадах — літаратурны супрацоўнік Ушацкай раённай газеты «Патрыёт». У 1972—1975 гадах — сакратар Ушацкага раённага камітэта ЛКСМБ. У 1975—1978 гадах — карэспандэнт, загадчык аддзела сельскай моладзі рэдакцыі газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 года — карэспандэнт аддзела літаратуры і мастацтва рэдакцыі газеты «Звязда». З 1978 года — інструктар, у 1979—1986 гадах — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

У 1986—2002 гадах Сяргей Законнікаў займаў пасаду галоўнага рэдактара беларускага літаратурнага часопіса «Полымя».

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Сяргей Законнікаў — аўтар многіх публікацый у беларускіх СМІ на грамадска-палітычныя тэмы.

Рэдакцыя Charter97.org віншуе Сяргея Законнікава з юбілеем, а таксама жадае яму моцнага здароўя і творчых поспехаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках