З псіхдыспансера збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі
1- 18.09.2026, 16:28
- 2,356
Фота: «Ганцавіцкі час»
Яго шукалі міліцыя і выратавальнікі.
Былы начальнік Ганцавіцкага РАУС Віталь Кулешоў учора самавольна пакінуў Баранавіцкі псіханеўралагічны дыспансер. У Ганцавіцкім раёне, ды і не толькі, былы начальнік раённай міліцыі вядомы. Ён набыў вядомасць сваёй фразай пры затрыманні журналістаў: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць», піша «Ганцавіцкі час».
Выданне піша, што Кулешоў быў вядомы выкананнем незаконных загадаў, якія і сам раздаваў па ланцужку падначаленым. А ў вузкіх колах яшчэ і іншымі нячыстымі справамі, за якія яго з пасады начальніка і паперлі.

Раённы аддзел міліцыі ён узначаліў у верасні 2019 года, маючы за плячыма амаль два дзесяцігоддзі службы ў органах унутраных спраў, і ў першых інтэрв'ю разважаў пра прынцыпы службы.
А потым настаў 2020 год, і размовы пра прынцыпы атрымалі практычную праверку.
```
20 чэрвеня 2020 года ў цэнтры Ганцавіч міліцыя затрымлівала ўдзельнікаў «ланцуга салідарнасці». Разам з імі затрымалі журналістаў газеты, якія вялі прамую трансляцыю. Віталь Кулешоў пасля сам пацвердзіў у судзе, што ўдзельнічаў у затрыманні.
```
Менавіта адтуль пайшла знакамітая гісторыя з камерай і фраза Кулешова, якая ў інтэрнэце стала мемам: «Выключы гэтую х…ню, а то заўтра з працы павыганяюць». Падобна, камера тады і сапраўды была самым нязручным сведкам.

Што тварылася ў Ганцавіцкім РАУС пры Кулешаве, частка інфармацыі захавалася і ў друкаваным выглядзе, і ў інтэрнэце. У матэрыялах «Першага рэгіёна» захаваліся і аповеды сваякоў затрыманых пра тое, што адбывалася пасля дастаўкі людзей у РАУС. Маці аднаго з затрыманых распавядала, што медыкі пазней зафіксавалі ў сына цялесныя пашкоджанні.
Улетку 2021 года міліцэйская кар'ера Кулешова раптоўна абарвалася.
Перад сыходам Кулешова пытанні ўзніклі не да яго палітычнай лаяльнасці, а да куды больш зямных рэчаў: асобных фінансавых аперацый, размеркавання прэмій і распараджэння маёмасцю РАУС.
Пазней у жыцці былога начальніка РАУС адбыўся цяжкі крызісны эпізод — спроба суіцыду, пасля якой яму спатрэбілася псіхіятрычная дапамога.
У выніку ён апынуўся ў псіхдыспансеры, адкуль учора сышоў. Яго шукалі міліцыя і выратавальнікі. Сёння знайшлі.
