У Беларусі выявілі недастаткова «каньячны» армянскі каньяк
1- 2.09.2026, 15:20
- 1,772
Пад забарону трапіў «Ерэван» васьмігадовай вытрымкі.
У армянскім каньяку «Ерэван» не выявілі дастаткова таго, каб лічыць яго паўнавартасным каньяком, паведаміў Дзяржстандарт.
Пад забарону продажу ў Беларусі трапіў армянскі каньяк «Ерэван» васьмігадовай вытрымкі.
Справа ў тым, што ў гэтым напоі аказалася менш дубільных рэчываў, чым паводле нормаў павінна быць у каньяку — толькі 0,14 г замест мінімуму 0,3 г на літр.
Забарона на продаж пачне дзейнічаць 3 верасня.
