22 верасня 2026, aўторак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзіца выйшла з кустоў да жанчыны, якая здымала яе мядзведзянятаў

Мядзведзіца выйшла з кустоў да жанчыны, якая здымала яе мядзведзянятаў

Незвычайная сустрэча.

Рэдкая сустрэча адбылася ў лясах Іда-Вірумаа ў Эстоніі. Людміла Паўлючэнкава назірала за двума мядзведзянятамі, якія спакойна жавалі траву, калі з кустоў нечакана з’явілася іх маці. Відэа яна апублікавала ў Facebook-групе «Дзікая прырода. Эстонія», піша delfi.rr.

Спачатку ў кадры апынуліся два мядзведзяняты, якія былі занятыя травой і, судзячы па ўсім, не асабліва цікавіліся чалавекам, што знаходзіўся паблізу. Аднак неўзабаве да іх далучылася мядзведзіца.

«Шчыра кажучы, у першы момант у мяне прама сэрца ёкнула, калі яна ўстала на заднія лапы і пільна паглядзела на мяне», — расказала аўтарка відэа.

Некалькі імгненняў мядзведзіца ацэньвала сітуацыю, а затым апусцілася на ўсе чатыры лапы і пайшла назад у лес.

Паводле слоў жанчыны, пераканаўшыся, што небяспекі няма, мядзведзіца супакоілася, а ў яе самой з’явілася магчымасць яшчэ крыху паздымаць мядзведзянятаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках