22 верасня 2026, aўторак, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еду ў Ленінград»: беларусы троляць расіян

3
«Еду ў Ленінград»: беларусы троляць расіян

Што трэба ведаць падарожнікам у часе?

Карыстальнік Threads _alexdyba апублікаваў іранічны пост у адказ на крытыку расіян на адрас беларусаў.

«Хлопцы, хочам з'ездзіць у Ленінград, — піша ён. — Падкажыце, ці прымаюць там беларускія рублі?»

Беларусы ў адказ напісалі пра свае «ўражанні» ад паездкі ў неісны горад — вельмі падобныя на водгукі расіян пра паездкі ў «Белоруссию». Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Быў у Ленінградзе. Там некаторыя зусім абнахабелі, я размаўляю па-беларуску, а яны робяць выгляд, што не разумеюць і адказваюць: Размаўляй са мной па-руску! Але гэта, напэўна, тыя, якія нейкую соль любяць, а так не бойцеся, там жывуць добрыя людзі.

- А яшчэ там усе надпісы на ленінградскай... Смешная мова.

- Вядома, можна. У Расіі любяць перайменоўваць і акупоўваць чужыя гарады, чаму іншым нельга?

- У Ленінградзе прымаюць савецкія рублі. Калі засталіся ад бабулі, то сардэчна запрашаем. І толькі ўезд па савецкім пашпарце.

- Захапіце падручнікі па геаграфіі і рускай мове, будзеце праводзіць лікбез.

- У вас ёсць машына часу? Там многім яна патрэбна.

- Там нармальныя рублі не прымаюць, толькі нейкія свае, незразумелыя.

- Быў у Ленінградзе, добра там, можна сметніцу не шукаць і паркавацца, дзе захочаш.

- Там яшчэ па-руску размаўляюць. Нейкая беларусафобія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках