Лаўроў спалохаўся за Мадура і Іран
5- 26.09.2026, 20:19
- 2,170
Кіраўнік МЗС РФ наважыўся выстаўіць ЗША патрабаванні.
ЗША «павінны вызваліць» венесуэльскага дыктатара Нікаласа Мадура, а таксама спыніць атакі на ўладу Ірана. З такімі патрабаваннямі выступіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, паведамляе ТАСС.
- Расія настойвае на неадкладным вызваленні Мадура і ягонай жонкі, а таксама на недапушчэнні паўтарэння падобных інцыдэнтаў, - заявіў Лаўроў.
На гэтым ён не спыніўся і агучыў новае патрабаванне Масквы, што датычыць Ірана.
Паводле слоў кіраўніка МЗС РФ, Крэмль хоча, каб Штаты спынілі ліквідацыю прадстаўнікоў іранскага рэжыму.
- Расія лічыць непрымальным праявам сілавога дыктату забойства вярхоўнага лідара і прадстаўнікоў улады Ірана, - публічна паскардзіўся Лаўроў.
Паводле яго слоў, умовай для ўрэгулявання сітуацыі вакол Армузскага праліва з'яўляецца аднаўленне даверу паміж арабскімі краінамі і Іранам.