27 верасня 2026, Нядзеля, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невзораў: Пасля «гастроляў» Дзмітрыя Данскога страты расіян патроіліся

11
Невзораў: Пасля «гастроляў» Дзмітрыя Данскога страты расіян патроіліся

Саспеў вялікі скандал.

У ліпені 2026-га падчас рэстаўрацыі Архангельскага сабора Крамля знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога, а ўжо ў верасні каўчэг са святыняй адправілі на фронт — «для духоўнага ўмацавання» расійскіх вайскоўцаў. Публіцыст Аляксандр Невзораў адказаў на гэта гротэскам: ён апісвае выдуманае расследаванне пра тое, чаму пасля кожнага малебна ў акупантаў справы ідуць горш:

— Саспеў вялікі скандал з мошчамі кн. Дзмітрыя Данскога. Іх вывезлі ў зону СВО. Перад мошчамі была пастаўлена задача «ўсямерна спрыяць ваенным поспехам расійскіх оркаў».

Аднак аналіз Галоўнага аналітычнага ўпраўлення ГШ РФ наглядна паказвае, што пасля кожнага шоу з мошчамі «становішча рускай акупацыйнай арды не паляпшалася, а пагаршалася».

Сапраўды, наступствы гастроляў княжацкага шкілета трагічныя.

Паўсюль, дзе ён ужо «адыграў», дзе сабраў пацалунчыкі і свечкі, — страты жывой сілы патроіліся, а страты тэхнікі павялічыліся ў пяць разоў.

У генералаў узнік натуральнае пытанне: «А на чыім баку працуе гэты князь?»

Абмаленыя разам з мошчамі ўчасткі падвяргаюцца асабліва лютай апрацоўцы дронамі дзядзькі Мадзяра.

Пасля мошчаносных малебнаў дэзертырства ў частках зашкальвае. Развальваецца і вайсковая дысцыпліна: субардынацыя ў падраздзяленнях перастае працаваць увогуле.

Факты ўжо склаліся ў вельмі непрыемную карціну.

Паўстала пытанне пра вывад мошчаў на чыстую ваду, то-бок пра серыю допытаў.

Спецыялісты ФСБ правялі першую размову з прыціскам.

Метады — так, жорсткія.

Без касцяной рэзорбцыі ў такіх выпадках не абысціся.

Класічная сумесь азотнай і сернай кіслот, ды яшчэ з даданнем «саляначкі», прымушае крычаць мошчы тых, хто пры жыцці славіўся страснацерпцам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲