У Мінску на паркоўцы адразу згарэлі пяць аўтамабіляў
1- 27.09.2026, 11:59
- 2,090
Надзвычайнае здарэнне адбылося сёння ўначы.
У Мінску на паркоўцы згарэлі пяць аўтамабіляў. Пажар здарыўся ў ноч на 27 верасня на паркоўцы жылога дома на вуліцы Магнітнай, паведамляе «ЧП Минск».
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, ужо гарэла пяць легкавых аўтамабіляў. Пазней іх патушылі. Прычыны і абставіны здарэння пакуль невядомыя.