Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі чэмпіёна Еўропы, які стаў акупантам
3- 28.09.2026, 9:59
- 2,582
«Штангіст» загінуў на вайне ва Украіне.
Сілы абароны Украіны ліквідавалі расійскага акупанта Саслана Гаглоева – чэмпіёна Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юніёраў. Спартсмен пайшоў на вайну добраахвотнікам і меў пазыўны «Штангіст».
Пра яго гібель 26 верасня паведаміў Камітэт па фізічнай культуры і спорце Санкт-Пецярбурга ў забароненай сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», перадае unian.net.
Саслан Гаглоеў нарадзіўся 20 мая 1989 года. На спартыўных спаборніцтвах ён прадстаўляў Уладзікаўказ у Паўночнай Асеціі.
У 2008 годзе Гаглоеў стаў чэмпіёнам Еўропы сярод юніёраў па цяжкай атлетыцы. Праз год на чэмпіянаце свету сярод юніёраў ён заваяваў малую бронзавую медаль у рыўку і заняў чацвёртае месца ў агульным заліку.
Таксама ў 2009 годзе спартсмен заваяваў бронзу і малую срэбную медаль у штуршку на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў.
У Гаглоева быў і шэраг іншых спартыўных дасягненняў. У 2007 годзе ён стаў чэмпіёнам Расіі сярод юнакоў да 18 гадоў, а ў 2010 годзе — чэмпіёнам Маладзёжнай Спартакіяды Расіі. У 2011 і 2012 гадах заваяваў срэбраную і бронзавую медалі чэмпіянату Расіі сярод спартсменаў ва ўзросце да 24 гадоў.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Саслан Гаглоеў працаваў трэнерам па цяжкай атлетыцы ў пецярбургскім Вучылішчы алімпійскага рэзерву № 2.
Расійскія прапагандысты сцвярджаюць, што Гаглоеў добраахвотна пайшоў на вайну супраць Украіны. На фронце ў яго быў пазыўны «Штангіст». У той жа час расійскі бок пакуль не паведамляе, калі менавіта і пры якіх абставінах Саслан Гаглоеў быў ліквідаваны.