Беларусаў у НХЛ стала яшчэ менш
Адразу некалькі гульцоў не здолелі замацавацца ў складах клубаў.
Адразу трое беларускіх хакеістаў не здолелі замацавацца ў складах сваіх клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі па выніках перадсезонных збораў, піша «Точка».
Яны працягнуць кар'еру ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ).
Абаронца Уладзіслаў Калячонак і галкіпер Мікіта Талапіла былі змешчаныя на драфт адмоваў (вейвер).
На працягу 24 гадзін любы клуб НХЛ можа забраць іх у свой склад. Калі гэтага не адбудзецца, гульцы адправяцца ў фарм-клубы.
Статыстыка гульцоў у перадсезонных матчах:
Уладзіслаў Калячонак прыняў удзел у двух сустрэчах:
Супраць «Нью-Йорк Айлендерс»: правёў на лёдзе 17 хвілін і 23 секунды, нанёс 1 кідок і выканаў 1 сілавы прыём.
Супраць «Нью-Йорк Рейнджерс»: адыграў 22 хвіліны і 48 секунд, адзначыўся 1 кідком і 1 заблакаваным стрэлам.
Мікіта Талапіла правёў два матчы за «Ванкувер Кэнакс»:
Супраць «Сіэтла»: адбіў 26 кідкоў з 30.
Супраць «Эдмантана»: за 40 хвілін ігравога часу зрабіў 12 сэйваў пры 14 кідках у створ.
Не толькі драфт адмоваў
Акрамя таго, «Філадэльфія Флайерз» правяла фінальны адбор у трэніровачным лагеры, па выніках якога беларускі галкіпер Аляксей Коласаў накіраваны ў АХЛ і пачне новы сезон у складзе «Ліхай Вэлі».
У ходзе перадсезоннай падрыхтоўкі Коласаў таксама правёў дзве гульні:
Супраць «Бостана»: адбіў 14 кідкоў з 18.
Супраць «Вашынгтона»: зрабіў 19 сэйваў пры 24 кідках у створ.
Беларусаў у ростарах НХЛ становіцца ўсё менш
Беларускі форвард Вадзім Мароз пакідае трэніровачны лагер «Юты».
Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі перавёў гульца ў свой фарм-клуб «Тусон Маммот», які выступае ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ). Акрамя таго, дывізіёнам ніжэй адправіўся і яго суайчыннік Ягор Барыкаў.
Пра гэта прэс-служба каманды абвясціла ў сацыяльнай сетцы X.
Беларускі форвард Даніла Клімовіч змешчаны клубам «Філадэльфія Флайерз» на драфт адмоваў.
Адпаведная інфармацыя апублікаваная на афіцыйным сайце клуба НХЛ.
Мінулым летам 23-гадовы ўраджэнец Пінска падпісаў з «лётчыкамі» аднагадовы двухбаковы кантракт.
У межах бягучай перадсезоннай падрыхтоўкі нападнік прыняў удзел толькі ў адным матчы – 22 верасня супраць «Бостон Брюинз» (1:5), дзе не здолеў адзначыцца выніковымі дзеяннямі.
Клімовіч пакуль не дэбютаваў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ.