Беларусы паведамляюць пра пагаршэнне якасці паліва
1- 28.09.2026, 12:06
- 1,784
Нармальны дызель і бензін вывезлі ў Расію?
Жыхар Брэста распавёў, што ў яго ўзніклі праблемы пасля запраўкі на АЗС «Лукойл».
«Шукаю тых, хто пацярпеў з-за неякаснага дызельнага паліва (ЭКТО Дызель) на АЗС «Лукойл» (вул. Камерцыйная, 34, г. Брэст, Задворцы). Запраўляўся 18 верасня прыблізна з 16:00 да 17:00 і 25 верасня ў 19:30. Адгукніцеся, у каго ўзніклі праблемы з машынай пасля запраўкі».
Пытанні да якасці паліва ўзніклі і ў іншых жыхароў Брэста. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Я заправілася на Янкі Купалы, 117, «Лукойл». ЭКТО Дызель да поўнага 18 верасня, каля 11:00. І не змагла паехаць далей за Сцімова, а павінна была ў Мінск. Развярнулася. Цяпер шукаю праблему. Праверу таксама фільтр.
— 26-га жанчына прыязджала з праблемай з-за залітага дызеля на гэтай запраўцы, у выніку дадала да поўнага на «Белнафтахіме», і цудадзейным чынам і памылкі па неякасным паліве зніклі, і машына стала ехаць. Вось вам і «Лукойл».
— Забіты рэгулятар ціску. Забіты распыляльнікі фарсунак. І рэгулятар, і распыляльнікі год таму новыя ставіў.
— Мы запраўляліся на «Лукойле» месяц таму каля мяжы, праз 30 хвілін машына пачала дыміць.
— На «Лукойле» на выездзе з Брэста запраўіў ЭКТО — пачала дрэнна заводзіцца.
— Вось таму я ніколі на «Лукойле» не запраўляюся. Некалькі гадоў таму таксама скардзіліся на якасць паліва.
Заўважым, паведамленні пра праблемы з якасцю паліва з’явіліся на фоне навін пра рэкордныя пастаўкі беларускага бензіну ў Расію.