«Вы моркву на касмічнай станцыі вырошчваеце?»
4- 28.09.2026, 13:28
Беларуская гародніна каштуе даражэй, чым садавіна, прывезеная з іншага кантынента.
Мінчанін zarkovskiipavel распавёў пра кошт морквы і памідораў у найбліжэйшай краме.
«Кожны раз, калі заходжу ў мінскі супермаркет, мой эканамічны кампас канчаткова ламаецца, — піша яна. — Ляжаць бананы з Эквадора, якія плылі праз акіян на сухагрузе, ляцелі самалётам, праходзілі мытню і санітарны кантроль — умоўныя пяць рублёў за кіло. Побач ляжыць родная беларуская морква або памідор, вырашчаныя ў цяпліцы пад Мінскам, у трыццаці кіламетрах ад крамы — 11 рублёў за кіло. Вы іх там на касмічнай станцыі вырошчваеце?»
Беларусы прывялі прыклады коштаў на гародніну ў крамах краіны. Сайт Charter97.org публікуе некаторыя каментарыі:
— Цэны на памідоры — ад 6 да 18 рублёў за кілаграм. Так і з астатнім.
— Кожную памідорку асабіста палівае акадэмік пад класічную музыку? У краіне, дзе сельская гаспадарка ўзведзеная ў культ, мясцовы салат з агуркоў і зеляніны па сабекошце пачынае даганяць стэйк з мармуровай ялавічыны.
— Памідор ружовы, Беларусь — 3,5 рубля. Так, розныя чэры дарагія, але не ўсе яны з Беларусі.