Дроны СБУ атакавалі адразу чатыры нафтабазы ў РФ
1- 28.09.2026, 14:23
- 1,110
На аб'ектах у Краснадарскім краі ўспыхнулі пажары.
Гэтай ноччу Служба бяспекі Украіны нанесла паспяховыя ўдары па чатырох нафтабазах у Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі.
Як паведаміў прэс-цэнтр СБУ, гэта важныя элементы паліўнай інфраструктуры, якія забяспечваюць захоўванне і пастаўку нафтапрадуктаў для арміі РФ.
У прыватнасці, беспілотнікі Цэнтра спецаперацый «Альфа» СБУ паразілі нафтабазы «Эдельвейс-95» і «Дин-Юг-Ойл» у станіцы Навацітараўскай. Там зафіксаваныя два асобныя ачагі ўзгарання.
Таксама адзначаецца, што нанесены ўдар па нафтабазе «Лукойл-Югнефтепродукт» у станіцы Паўлоўскай. На аб'екце бушуе пажар.
У спецслужбе паведамілі, што яшчэ адзін паспяховы ўдар быў нанесены па нафтабазе «Ангелінская» ў станіцы Староніжастэбліеўскай, дзе таксама працягваецца пажар.
«СБУ працягвае наносіць удары па аб'ектах у расійскім тыле, якія працуюць на вайну супраць Украіны. Вывад з ладу нафтабаз ускладняе лагістыку паліва для патрэб расійскіх войскаў. Гэтыя ўдары таксама з'яўляюцца адказам СБУ на тэрарыстычныя атакі ворага па ўкраінскіх гарадах і грамадзянскай інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленні.