30 верасня 2026, Серада, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалёт, што ляцеў з Дубая ў Ізраіль, маглі захапіць

Самалёт, што ляцеў з Дубая ў Ізраіль, маглі захапіць
Ілюстрацыйнае фота: Maksim Khen / jetphotos.com

(абнаўляецца) На борце знаходзяцца 150 пасажыраў.

Самалёт кампаніі Flydubai, раніцай 30 верасня які выконваў рэйс з Дубая ў Тэль-Авіў, падаў сігнал аб аварыйнай сітуацыі падчас развароту над Саудаўскай Аравіяй, паведамляе The Times of Israel.

Першапачаткова самалёт Flydubai падаў код аварыйнай сітуацыі 7700. Затым, праз кароткі час, ён падаў код 7500, што азначае захоп або незаконнае ўмяшанне.

Паводле звестак крыніц выдання ў службах бяспекі, знішчальнікі Вайскова-паветраных сіл Ізраіля былі паднятыя ў паветра ў напрамку самалёта. Ізраільскія СМІ паведамляюць, што прэм’ер-міністр і міністр абароны праводзяць тэрміновыя кансультацыі.

Самалёт знік з радараў у раёне мяжы Саудаўскай Аравіі і Іарданіі, паводле даных Flightradar.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲