6 верасня 2026, Нядзеля, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка тры месяцы жыве без гарачай вады пасля капрамонту

2
Мінчанка тры месяцы жыве без гарачай вады пасля капрамонту

Камунальнікі знайшлі сапраўдную прычыну праблемы.

Мінчанка паскардзілася ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна, што ўжо тры месяцы жыве без гарачай вады пасля капрамонту. Як высветлілася, насамрэч вада ў кватэру падведзеная, а праблема ўзнікла пасля работ, якія гаспадыня замовіла прыватным майстрам, піша дзяржаўнае агенцтва «Минск-Новости».

Жыхарка дома № 15/2 на вул. Чкалава распавяла пра адсутнасць пасля капрамонту гарачай вады ў яе кватэры на працягу трох месяцаў. Раней яна ўжо звярталася з гэтым пытаннем да чыноўнікаў, і прадстаўнікі ЖКГ накіраваліся разбірацца.

— Тады высветлілася, што гарачая вада ў кватэру падведзеная. Прычына яе адсутнасці ў тым, што гаспадыня ў прыватным парадку наняла работнікаў, якія ўзялі грошы, але ў поўнай меры не выканалі сваю працу, — расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Сяргей Сборцаў.

Пры гэтым, паводле слоў чыноўніка, афіцыйных дагавораў з майстрамі жанчына не заключала. Звяртацца ў міліцыю яна таксама не хоча.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках