Беларусы ўзялі ўдзел ва Усенародным чытанні «Дзядоў» Міцкевіча ў Варшаве
- 6.09.2026, 11:51
Мерапрыемства каля помніка паэту адкрыла прэзідэнцкая пара Кароль і Марта Навроцкія.
У суботу, 5 верасня, ужо ў 15-ы раз у Польшчы праходзіць акцыя «Усенароднае чытанне». Яна праходзіць пад патранатам прэзідэнта Польшчы з 2012 года.
Сёлета ўдзельнікі акцыі чытаюць твор Адама Міцкевіча «Дзяды». У Варшаве мерапрыемства каля помніка паэту адкрыла прэзідэнцкая пара Кароль і Марта Навроцкія, перадае «Польскае радыё».
Першая лэдзі Марта Навроцкая расказала пра сувязь сёлетняга твора з першай акцыяй «Усенароднага чытання»:
«Сёлета нас яднае паэт-прарок Адам Міцкевіч. Ён глядзіць на нас з гэтага помніка тут, у самым сэрцы польскай сталіцы. І менавіта з яго творчасці ўсё пачалося. У 2012 годзе творам першай акцыі Усенароднага чытання быў «Пан Тадэвуш». Сёння, у пятнаццатай, мы звяртаемся да твора «Дзяды».
Прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі адзначыў, што літаратура была важнай для Польшчы і ўсяго свету нават у тыя часы, калі краіны не было на карце Еўропы.
У мерапрыемстве, якое адбылося ў цэнтры польскай сталіцы каля помніка Адаму Міцкевічу, узялі ўдзел таксама беларускія акцёры Аляксей Сапрыкін і Бажэна Шамовіч.
