6 верасня 2026, Нядзеля, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Кіта Келлога: ЗША могуць дазволіць Украіне выкарыстоўваць Starlink над Расіяй

Дачка Кіта Келлога: ЗША могуць дазволіць Украіне выкарыстоўваць Starlink над Расіяй
Мэган Моббс

Паводле слоў Мэган Моббс, ЗША таксама павінны ўзмацніць антырасійскія санкцыі.

Дачка былога спецпасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келлога Мэган Моббс заклікала Вашынгтон дазволіць Украіне выкарыстоўваць сістэму спадарожнікавай сувязі Starlink для удараў па Расіі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв’ю выданню «Грамадскае».

«Мы цалкам можам дазволіць працу Starlink на расійскай тэрыторыі для украінскіх аперацый там. Ёсць такая метафара: лепш цэліцца ў стралка, каб у ваш бок ляцела менш страл, замест таго каб проста збіваць стралы», — адзначыла яна.

Паводле слоў Моббс, ЗША таксама павінны ўзмацніць антырасійскія санкцыі і дамагчыся перадачы Украіне ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot, якія ёсць у Грэцыі, Іспаніі і ў іншых саюзнікаў. Акрамя таго, дачка Келлога заявіла аб неабходнасці «як мінімум падтрымліваць» бягучы ўзровень прадастаўлення разведвальных дадзеных для Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках