WSJ: Праз амерыканскія банкі праходзяць мільярды долараў з Ірана
1- 6.09.2026, 18:03
Нягледзячы на санкцыйную забарону на фінансавыя аперацыі з Тэгеранам.
Штогод праз клірынгавыя рахункі ў банках ЗША праходзяць мільярды долараў з Ірана, нягледзячы на санкцыйную забарону на фінансавыя аперацыі з Ісламскай Рэспублікай. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў і даследчыкаў.
Паводле дадзеных WSJ, Тэгеран атрымлівае доступ да гэтых рахункаў праз замежных партнёраў, якія падтрымліваюць адносіны з амерыканскімі банкамі ў межах сістэмы карэспандэнцкага банкінгу. Яна існуе больш за стагоддзе і злучае сусветную фінансавую сістэму, «забяспечваючы Ірану мноства схаваных каналаў».
Адміністрацыя Трампа нядаўна вынесла папярэджанне замежным банкам, якія праводзяць даляравыя аперацыі з Іранам праз карэспандэнцкія рахункі ў ЗША, а таксама заклікала амерыканскія банкі ўзмацніць кантроль за транзакцыямі, звязанымі з Ісламскай Рэспублікай. Аднак, як лічаць крыніцы выдання, выяўленне такіх аперацый ускладнена, бо Іран выкарыстоўвае складаную сетку падстаўных кампаній і іншыя метады маскіроўкі.
Летась Мінфін ЗША выявіў каля $9 млрд іранскіх сродкаў, што прайшлі праз банкі ЗША. На думку экспертаў, гэтую суму можна скараціць, калі амерыканскія банкі будуць актыўней выяўляць падазроныя транзакцыі.