8 верасня 2026, aўторак, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва выключыла Ламаносава і Дзяржавіна са школьнай праграмы

Літва выключыла Ламаносава і Дзяржавіна са школьнай праграмы
Ілюстрацыйнае фота

Улады пераглядаюць творы, звязаныя з услаўленнем расійскай імперскай палітыкі.

Міністэрства адукацыі Літвы выключыла Міхаіла Ламаносава і Гаўрылу Дзяржавіна з праграмы па рускай мове і літаратуры, паведамляе LRT. Аўтараў вывучалі ў дзявятых класах школ для рускай нацыянальнай меншасці.

У жніўні прэм’ер-міністр Літвы Міндаўгас Сінкявічус прапанаваў перагледзець праграму. Як заявіў прэм’ер, літоўскіх школьнікаў не варта вучыць патрыятызму па тэкстах Ламаносава, які, паводле слоў Сінкявічуса, «услаўляў імперскія войны Расіі».

Ён таксама прапанаваў уключыць у праграму творы ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі. Аднак міністэрства пакуль гэтага не зрабіла. Там заявілі, што спачатку трэба правесці больш глыбокі аналіз спісу аўтараў і ацаніць, якія каштоўнасці іх творы фарміруюць у рускамоўных школьнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках