Украінскі спецназ уладкаваў засаду на расійскіх марпехаў
1- 8.09.2026, 12:02
- 1,408
Частка акупантаў здалася ў палон.
Украінскія спецназаўцы 3-га палка ССО групы «Альфа» уладкавалі засаду на расійскіх вайскоўцаў. У выніку двое акупантаў былі знішчаныя, яшчэ адзін атрымаў цяжкае раненне і трапіў у палон. Пра гэта паведаміла Камандаванне Сіл спецыяльных аперацый ЗСУ.
Паводле дадзеных ССО, расійскія вайскоўцы спрабавалі замацавацца на адным з напрамкаў фронту, каб назапасіць сілы і ў далейшым працягнуць наступленне.
Аператары SHADOW PACK 3-га палка ССО групы «Альфа» праніклі ў раён, арганізавалі назіранне і выявілі маршрут руху праціўніка. Пасля гэтага ўкраінскія байцы падрыхтавалі засаду.
У выніку двое расійскіх вайскоўцаў былі ліквідаваныя, а трэцяга, які атрымаў цяжкае раненне, узялі ў палон. Як устанавілі ўкраінскія вайскоўцы, палонныя і знішчаныя акупанты ўваходзілі ў склад 145-га батальёна марскай пяхоты арміі РФ. У расійскіх вайскоўцаў канфіскавалі дакументы, зброю і сродкі сувязі. Пасля правядзення аперацыі раён перайшоў пад кантроль Сіл абароны Украіны, а далейшае прасоўванне расійскіх войскаў на гэтым участку было спынена.
Падчас выканання баявой задачы ўкраінскіх спецназаўцаў падтрымлівалі аператары беспілотных авіяцыйных сістэм. У прыватнасці, для забеспячэння аперацыі выкарыстоўваліся FPV-дроны і цяжкія БПЛА.