Беларуска заваявала сем залатых медалёў на чэмпіянаце Польшчы
1- 8.09.2026, 15:40
Карына Козлоўская стала абсалютнай пераможцай спаборніцтваў.
Беларуска з польскім пашпартам Карына Козлоўская зрабіла фурор на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сярод дарослых (Mistrzostwa Polski Seniorów 2026), паведамляе DzikMedia.
Спартсменка, якая ў 2020 годзе падтрымала беларускі народ і пасля гэтага ўжо не змагла выступаць на радзіме, заваявала сем залатых медалёў з сямі магчымых.
Цяпер Козлоўская прадстаўляе клуб LKS Łucznik Żywiec. На спаборніцтвах у Беластоку яна атрымала абсалютную перамогу ва ўсіх дысцыплінах.
Нават складаныя пагодныя ўмовы — ліўневы дождж і навальніца — не перашкодзілі беларусцы паказаць максімальны вынік ва ўсіх відах праграмы.
«Гэта былі складаныя, але незабыўныя спаборніцтвы», — адзначыла спартсменка.
Козлоўская таксама падзякавала за падтрымку родных, каманду і партнёраў InPost і MK Archery.



