Пуцінскай арміі засталося спадзявацца толькі на цуд.
1- Аббас Галлямаў
- 8.09.2026, 17:15
- 1,360
Калі тады не дапамагло, дык чаму павінна дапамагчы цяпер?
Пайшлі афіцыйныя паведамленні пра тое, што ў войсках пачалі маліцца перад мошчамі Дзмітрыя Данскага, а я ў сувязі з гэтым не да месца згадаў, што яшчэ ў 2023 годзе вайскоўцы праводзілі малебны перад спісам абраза Спаса Нерукатворнага, які ім асабіста прывёз Пуцін.
Калі тады не дапамагло, дык чаму павінна дапамагчы цяпер? Яны спадзяюцца, што Данскі акажыцца мацнейшы за Спаса? Ці ён павінен дапамагчы апошняму, бо той сам не спраўляецца?
А калі сур'ёзна, дык лепш бы яны згадалі Ісака Сірына, які сказаў, што прасіць у Бога зямнога — гэта ўсё адно, што прасіць у цара гною. Сваімі просьбамі пра нешта настолькі тленнае і мінучае, як зямныя даброты і поспехі, ты прыніжаеш і сябе, і таго, каго прасіш. Ты дэманструеш непаразуменне таго, хто перад табой, і над чым ён уладарыць. Ты прыраўноўваеш уладара вечнасці да пастаўшчыкоў побытавых выгод.
Спрадвечная хрысціянская традыцыя грунтуецца на тым, што ў Бога трэба прасіць духоўных дароў: пакаяння, пакоры, любові і Валадарства Нябеснага.
Менавіта гэтым хрысціянства адрозніваецца ад язычніцтва.
Аббас Галлямаў, Telegram