Раймондс Паулс і Ала Пугачова сустрэліся сям'ямі
- 8.09.2026, 17:55
- 2,396
90‑гадовы кампазітар сеў за фартэпіяна, а спявачка пачала спяваць.
Расійская спявачка, якая асудзіла вайну, Ала Пугачова апублікавала ў сацыяльных сетках фота і відэа, на якіх уся яе сям'я ў гасцях у сям'і Раймондса Паулса ў Рызе.
У госці да Паулса Пугачова прыехала з мужам Максімам Галкіным і дзецьмі Лізай і Гарры. На фота таксама паказана сям'я маэстра. Усе сядзяць за вялікім сталом.
Відаць, такія сустрэчы сталі традыцыяй для дзвюх сям'яў.
«Штогадовая традыцыйная сямейная сустрэча з Маэстра Раймондсам Паулсам. Музыка, успаміны і абавязковае пажаданне сустрэцца ў наступным годзе «без страт». Хай так і будзе!» — напісала спявачка.
У пэўны момант Раймондс Паулс сеў за фартэпіяна і сыграў для гасцей. У тым ліку знакамітую «Песню на біс». Пугачова стаяла побач і ціха падпявала.