3 траўня 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін, палітвязень

Былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Казулін кінуты за краты за арганізацыю акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у Дзень Волі 25 сакавіка 2006 года. 13 ліпеня Менскі суд прысудзіў Аляксандра Казуліна да 5,5 гадоў турэмнага зняволення. У турме Аляксандр Казулін абвясціў галадоўку, патрабуючы разгляду беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН. Палітвязень галадаў 53 дні, страціўшы больш за 40 кілаграмаў вагі і беззваротна падарваўшы здароўе. Мужны палітык дамогся сваёй мэты - прадстаўнік ЗША падняў беларускай пытанне ў Радзе Бяспекі ААН.



Тэма: Аляксандр Казулін, палітвязень

24.10.2007
  • Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза
    9:42 Вызваленне палітвязняў – галоўнае патрабаванне Еўразвяза

    24 кастрычніка дэпутаты беларускай “палаткі” пачынаюць разгляд законапраекту “Аб амністыі”. За апошнія сем гадоў гэта будзе ўжо пятая амністыя ў краіне. У Беларусі сёння па палітычных матывах за кратамі знаходзяцца Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Мікола Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Ад таго, як будзе вырашаны іх далейшы лёс, залежыць нармалізацыя стасункаў Беларусі з Еўропай. 

23.10.2007
  • У дзень разгляду закона аб амністыі пройдзе пікет у падтрымку Казуліна
    17:02 У дзень разгляду закона аб амністыі пройдзе пікет у падтрымку Казуліна

    24 кастрычніка з 17.00 актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правядуць дазволены сталічнымі ўладамі трохгадзінны пікет на пляцоўцы ля цырка Шапіто па вуліцы Арлоўскай у Менску. «Гэта будзе пікет салідарнасці з пазапраўна асуджаным экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, кіраўніком нашай партыі Аляксандрам Казуліным», – паведаміў прэс-службе БСДП намеснік старшыні партыі Ігар Рынкевіч. 

13.10.2007
  • Аляксандр Казулін: Прайдзіце Маршам так, каб пачула ўся Еўропа
    16:09 Аляксандр Казулін: Прайдзіце Маршам так, каб пачула ўся Еўропа
    2

    «Мне сагравае душу вестка, што людзі добрай волі зноў гатовыя выйсці на маніфестацыю нашага памкнення да дэмакратычных свабодаў і еўрапейскай будучыні Беларусі. Гэта сімвалічна – сабрацца ў сэрцы сталіцы нашай Радзімы і прайсці па галоўным праспекце, каб усяму свету стала зразумела, што Беларусь ідзе да перамогі», – заявіў лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандр Казулін напярэдадні Еўрапейскага Марша ў Менску. 

12.10.2007
  • Сям'я Казуліна звярнулася ў ААН
    10:50 Сям'я Казуліна звярнулася ў ААН
    2

    У Камітэт ААН па правах чалавека пададзеная скарга з нагоды парушэння правоў экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна. Пра гэта 11 кастрычніка на прэс-канферэнцыі грамадскай камісіі "Свабоду Казуліну і іншым палітвязням" паведаміла дачка А.Казуліна Вольга. 

11.10.2007
  • Казуліну – Нобелеўскую прэмію!
    13:08 Казуліну – Нобелеўскую прэмію!
    5

    Валеры Леванеўскі выступіў з грамадзянскай ініцыятывай па вылучэнні ў кандыдаты на Нобелеўскую прэмію міру Аляксандра Казуліна. Былы палітвязень і лідэр прадпрымальнікаў лічыць, што Аляксандр Казулін годны Нобелеўскай прэміі міру, як змагар за свабоду беларускага народа. 

9.10.2007
  • Аляксандр Казулін даслаў ліст з турмы
    13:32 Аляксандр Казулін даслаў ліст з турмы
    3

    6 кастрычніка сям'я палітвязня Аляксандра Казуліна атрымала ліст ад бацькі. Ліст датаваны 2-м кастрычніка. Палітык скардзіцца, што шматлікі допіс да яго не даходзіць, а таксама падтрымлівае дачку, якая нядаўна была звольненая з працы. Прапануем вашай увазе некаторыя вытрымкі з ліста. 

28.09.2007
  • 13:07 Дачку Казуліна звольнілі з працы

    Старэйшую дачку палітвязня Аляксандра Казуліна звольнілі з працы. Раней ёй вынесьлі дысцыплінарнае спагнаньне. Вольга Казуліна працавала на прадпрыемстве «Альактив» намесьнікам дырэктара ў прававых і кадравых пытаньнях. 

  • Генпракуратуры ўказалі на незаконнасць пераследу Казуліна
    10:37 Генпракуратуры ўказалі на незаконнасць пераследу Казуліна

    Генеральная пракуратура адмовілася разглядаць звароты грамадзян, якія заявілі пра незаконнасць прысуду ў дачыненні экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна. Яны выказалі падтрымку патрабаванням нагляднай скаргі адваката, якая знаходзіцца на разглядзе ў Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Пятра Міклашэвіча. Сярод тых, хто накіраваў звароты, – палітыкі Аляксандр Мілінкевіч, Юры Хадыка, Анатоль Ляўковіч і Анатоль Лябедзька.