9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі гавораць пра зніклых у Беларусі апазіцыянераў

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" і Hanse-Office у Брусэлі запрашаюць усіх жадаючых на дэманстрацыю дакументальнага фільма Паўла Шарамета "Дзікае паляванне" пра знікненне ў Беларусі журналіста Змітра Завадскага і фотавыставу, прысвечаную гвалтоўна зніклым у Беларусі апазіцыянерам.

Мерапрыемства адбудзецца 24 кастрычніка ў 19:00 у будынку Hanse-Office па адрасе: Avenue Palmerston 20, B-1000 Brussels. Пацвердзіць удзел у мерапрыемстве можна па электроннай пошце: info@democraticbelarus.eu або па тэлефоне: +32 2 401 61 41 (42).

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымаюць копію фільма "Дзікае паляванне" і кнігу "Мы хочам ведаць праўду".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках