Зверствы футбольных фанатаў у Маскве
5- 22.10.2007, 10:36
У суботу, 20 кастрычніка, у Маскве трое мінакоў сталі ахвярамі футбольных фанатаў. Аднаго падлеткі забілі да смерці, двое іншых у цяжкім стане знаходзіцца ў шпіталі. У праваахоўных органах сцвярджаюць, што абодва напады здзейснілі балельшчыкі «Спартака», якія вярталіся з суботняга матчу сваёй каманды з клубам «Масква», піша «Газета».
Першай ахвярай «Бандытаў ад футбола» стаў 46-гадовы Сяргей Нікалаеў, вядомы ў шахматным свеце чалавек. З дзесятак 13-15-гадовых юнакоў накінуліся на яго каля 17 гадзін на вуліцы Архітэктара Уласава (насупраць Варанцоўскага парку). Ад атрыманых раненняў Нікалаеў сканаў на месцы. Нікалаеў нарадзіўся ў Якуціі, але з нядаўніх часоў жыў у Маскве. Версія пра дачыненне да забойства футбольных фанатаў з'явілася амаль адразу, як толькі міліцыянты агледзелі месца здарэння. Побач з целам быў знойдзены файер, які з'яўляецца абавязковым атрыбутам балельшчыкаў.
Як распавялі карэспандэнту «Времени новостей» у сталічным ГУУС, прычынай першага нападу фанатаў стала хутчэй за ўсё тое, што Сяргей Нікалаеў, які праходзіў паблізу іх, зрабіў заўвагу і папрасіў іх паводзіць сябе цішэй. Балельшчыкі ўступілі з ім у слоўную сварку, якая скончылася панажоўшчынай, і мужчына ад атрыманых раненняў сканаў на месцы.
Другой ахвярай п'яных фанатаў стаў грамадзянін Узбекістана, 37-гадовы брамнік Галіджан Гуляшоў. Нападаўшыя нанеслі яму некалькі ўдараў заточкай, калі ён прыбіраў двор на вуліцы Намёткіна. Лідэр адной з спартакаўскіх фанацкіх груповак распавёў «Новым известиям», што калі тыя, хто нападаў, і былі футбольнымі фанатамі, то, хутчэй за ўсё, гэта была моладзь, якая любымі спосабамі спрабуе зарабіць сабе аўтарытэт.
Пасля двух нападаў, фанаты на вуліцы Обручава, каля дома №28, напалі на 25-гадовага Галіба Кабілава. З цяжкімі траўмамі і рэзанымі ранамі ён, як і пацярпелы Гуляшоў быў дастаўлены ў 31 гарадскі шпіталь. Як распавялі «Комсомольской правде» супрацоўнікі праваахоўных органаў, адразу пасля гэтых падзей у міліцыю для праверкі былі дастаўленыя 63 чалавекі. У Гагарынскай пракуратуры ўзбуджаная крымінальная справа. Завадатарам атрымалася ўцячы, але некаторыя з удзельнікаў здарэння затрыманыя.