9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пацвярджае курс на сяброўства ў НАТА

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка заяўляе пра тое, што Украіна пацвярджае курс на сяброўства ў Еўразвязе і Паўночна-Атлантычным альянсе. Юшчанка таксама заклікае краіны Еўропы падтрымаць імкненне Украіны далучыцца да Плану дзеянняў наконт сяброўства ў НАТА.

"Я заклікаю ўсіх еўрапейскіх партнёраў Украіны спрыяць і падтрымаць наш намер далучыцца да Плану дзеянняў адносна сяброўства ў Паўночнаатлантычным блоку", –сказаў Юшчанка на сустрэчы з міністрамі абароны краін Паўднёваўсходняй Еўропы.

Ён выказаў надзею, што гэтая пазіцыя будзе падтрыманая на саміце Альянсу ў Бухарэсце, які запланаваны на красавік наступнага года. Прэзідэнт падкрэсліў, што Украіна пацвярджае і выразна фіксуе свой курс на сяброўства ў Еўрапейскім Звязе і НАТА.

Па словах Юшчанкі, знакавым з'яўляецца тое, што на нядаўніх парламенцкіх выбарах грамадства аддала перавагу палітычным сілам, якія вызнаюць інтэграцыю краіны ў еўрапейскія структуры. Прэзідэнт выказаў перакананне, што такія грамадскія настроі ва Украіне будуць пашырацца.

Нагадаем, сёння, 21 кастрычніка, у Кіеве адкрылася пасяджэнне Савета міністраў абароны краін Паўднёваўсходняй Еўропы. На пасяджэнні прысутнічаюць прадстаўнікі 21 дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках