25 красавiка 2024, Чацвер, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэнэ ван дэр Ліндэн: «Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня перад габрэямі»

4
Рэнэ ван дэр Ліндэн: «Лукашэнку варта было б папрасіць прабачэньня перад габрэямі»

“Антысэміцкія заўвагі Лукашэнкі могуць быць на мяжы абсурду, але гэта ня можа быць прычынай, каб не лічыць іх непрымальнымі”, - заявіў прэзыдэнт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн. “Лукашэнку варта было б задумацца над гэтым і папрасіць прабачэньня за свае ганебныя словы, калі ён сур'ёзна жадае наблізіцца да рэшты Эўропы”, -- сказаў старшыня ПАРЭ.

Ван дэр Ліндэн зазначыў, што Рада Эўропы як супольнасьць, заснаваная на каштоўнасьцях, была створаная як першы крок у працэсе эўрапейскай інтэграцыі, каб прадухіліць адраджэньне нецярпімасьці і экстрэмізму ў Эўропе. Барацьба супраць антысэмітызму была і адным з прыярытэтаў Рады Эўропы ад 1949 году і будзе надалей заставацца, пакуль будзе існаваць пагроза антысэмітызму, паведамляе “Радыё Свабода”.

Нагадаем, на прэс-канферэнцыі 12 кастрычніка А.Лукашэнка сказаў: "Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад? Страшна было зайсці, свінушнік быў. Гэта ў асноўным габрэйскі быў горад, вы ведаеце, як габрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі, я вось быў… Я ні ў якім разе не хачу іх пакрыўдзіць, але яны не вельмі клапоцяцца, каб падстрыжаная трава была, як у Маскве, у расейцаў, беларусаў".

17 кастрычніка амбасадар Ізраіля Зееў Бэн-Ар’е выказаў "здзіўленне і шкадаванне" з нагоды выказванняў кіраўніка Беларусі ў адрас габрэяў. "У гэтых выказваннях чуецца водгалас, як я спадзяваўся, даўно пахаванага гісторыяй міфа аб габрэях неахайных, брудных, якія дрэнна пахнуць, міфа антысеміцкага", – адзначыў дыпламат.

Амбасадар Ізраіля з’ехаў з Беларусі. Разам з ім з Менска выехаў першы сакратар амбасады Ігаль Койфман з сям'ёй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках