7 траўня 2024, aўторак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тацяна Клімава: «Андрэй да прысуду паставіўся мужна»

У якой калёніі будзе адбываць пакараньне палітык Андрэй Клімаў, пакуль невядома. Пра гэта паведаміла радыё «Свабода» ягоная жонка Тацяна Клімава, якая пабачылася з мужам у Менскім сьледчым ізалятары, дзе апазыцыйнага палітыка трымаюць ужо сем месяцаў.

Спатканьне адбылося праз некалькі гадзінаў пасьля таго, як 2 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьмены прысуд Андрэю Клімаву.

Тацяна Клімава прысутнічала ў Менскім гарадзкім судзе падчас разгляду касацыйнай скаргі на прысуд першае інстанцыі як ягоная абаронца. Па яе словах паседжаньне было закрытае, цягнулася даволі доўга. Раіліся судзьдзі блізу пятнаццаці хвілінаў, пасьля чаго абвесьцілі, што пакідаюць прысуд бязь зьмены.

“Андрэй ніяк не пракамэнтаваў рашэньня гарадзкога суду пацьвердзіць ранейшы прысуд. Паставіўся мужна. Ва ўсялякім разе, ён ня скардзіўся”, — кажа Тацяна Клімава.

Нагадаем, былога дэпутата асудзілі на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі строгага рэжыму за артыкул у інтэрнэце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках