4 траўня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі не ўпэўнены, што Лукашэнку дадуць крэдыт сёлета

Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не ўпэўнены, што пытанне аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту атрымаецца вырашыць сёлета. "Ці атрымаецца яго вырашыць праз Думу? Дума, вы ведаеце, засядае апошні месяц", – заявіў амбасадар на прэс-канферэнцыі ў Менску. Пры гэтым ён парэкамендаваў міністэрству фінансаў Беларусі больш актыўна займацца вырашэннем гэтага пытання.

А.Сурыкаў таксама прызнаў, што фармальныя падставы для вылучэння крэдыту ёсць, бо Беларусь перагледзела ў кастрычніку свой бюджэт, і ён з прафіцытнага стаў дэфіцытным. Амбасадар таксама акцэнтаваў увагу, што стабілізацыйны крэдыт выдаецца выключна на стабілізацыю эканомікі пры наяўнасці шэрагу ўмоў, сярод якіх дэфіцыт бюджэту. Крэдыт на гандлёва-эканамічныя стасункі ці на закуп газу можа быць выдадзены на ўмовах камерцыйнага крэдыту расейскімі банкамі, паведамляе «Інтэрфакс».

Беларусь недастаткова мэтанакіраваная ў пытанні здабычы нафты ў Расеі

Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў лічыць, што Беларусь недастаткова мэтанакіравана вырашае пытанне магчымасці здабычы нафты ў Расеі.

"Беларускі бок мабыць недастаткова мэтанакіравана хоча гэтае пытанне разглядаць", – зазначыў расейскі дыпламат. Пры гэтым ён нагадаў, што здабычай нафты ў Расеі займаецца шмат замежных кампаній.

Расея зніжае залежнасць ад транзіцёраў

Выхад Расеі з пагаднення, падпісанага ў рамках СНД аб узгодненай палітыцы ў галіне транзіту нафты і нафтапрадуктаў, дазволіць знізіць залежнасць ад краін-транзіцёраў, заявіў Аляксандр Сурыкаў.

Адказваючы на пытанне пра прычыны выхаду Расеі з дадзенага пагаднення амбасадар сказаў: "Гэта меншая залежнасць расейскага бізнэсу ад эканамічных і палітычных рашэнняў краін-транзіцёраў".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках