3 траўня 2024, Пятніца, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт дзяржкантролю: Жывеш камфортна? Прад'яві дэкларацыю!

4

Жыхары больш як 750 дамоў падвышанай камфортнасці павінны будуць прадставіць у Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, паведамілі "Інтэрфаксу" ў камітэце.

"Ад уладальнікаў дамоў падвышанай камфортнасці, якіх у Беларусі выяўленае больш за 750, з мэтай праверкі крыніц грашовых сродкаў, накіраваных на будаўніцтва, Камітэт дзяржкантролю патрабуе дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці", – паведамілі ў КДК.

Там таксама паінфармавалі, што па выніках праверкі выконвання зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, якую праводзіў КДК сумесна з Генеральнай пракуратурай Беларусі, вызваленыя больш за палову з паўтары тысяч самавольна занятых зямельных участкаў.

"З 1554 самавольна занятых зямельных участкаў вызваленыя 946, з 1304 пазапраўна пабудаваных будынкаў знесеныя 797", – паінфармавалі ў КДК.

У КДК паведамілі, што ў выніку праверак былі ўсталяваныя шматлікія парушэнні заканадаўства, якое рэгулюе парадак падавання і выкарыстання зямель, у тым ліку пазапраўнае вылучэнне мясцовымі органамі ўлады зямельных участкаў, іх нямэтавае выкарыстанне, самавольны захоп і самавольнае будаўніцтва.

У Камітэце прывялі прыклады, што Пінскім гарвыканкамам з перавышэннем паўнамоцтваў прадстаўлены ў часовае карыстанне на 10 гадоў зямельны ўчастак грамадзяніну Вялікабрытаніі, хоць заканадаўствам прадугледжанае, што замежнікі могуць быць толькі арандатарамі зямлі. "А на тэрыторыі Горансага сельскага Савета Менскага раёна захопленыя, абгароджаныя і ахоўваюцца вартавымі сабакамі гектары лесу, куды не могуць прыйсці "чужыя" людзі", – распавялі ў КДК.

Па выніках праверак КДК і Генпракуратуры, у Магілёўскай вобласці знесеныя 135 пазапраўна ўзведзеных пабудоў, вызваленыя 175 самавольна занятых зямельных участкаў, спагнаная з парушальнікаў сума нявыплачанага зямельнага падатку, перададзеныя 173 матэрыялы ў органы пракуратуры і МУС, прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці 146 чалавек, распавялі ў КДК.

"У Менскай вобласці знесеныя каля ста аб'ектаў – усё сіламі саміх гаспадароў", – паведамілі ў КДК. Знесены летні бар "Рыўера" ва ўзбярэжнай паласе Заслаўскага вадасховішчы ў 15 метрах ад вады, прывялі прыклад у КДК.

У Віцебску мясцовым жыхаром знесены двухпавярховы цагляны дом, які пазапраўна размяшчаўся ў адмыслова ахоўнай зоне парку культуры і адпачынку "Мазурына" на адлегласці 35 метраў ад зрэзу вады рэкі Заходняя Дзвіна, распавялі ў КДК.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках