9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніца ААН пакінула Беларусь

11 лістапада прадстаўніца ААН у Беларусі Джыхан Султаноглу пакінула Беларусь у сувязі з завяршэннем сваёй місіі.

Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве ААН у Беларусі, плануецца, што ўжо 12 лістапада Дж.Султаноглу прыступіць да працы ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку на пасадзе намесніка дырэктара рэгіянальнага бюро Праграмы развіцця ААН (ПРААН) па краінах Еўропы і СНД. У Беларусі яна працавала з красавіка 2004 года.

Імя новага прадстаўніка ААН у Беларусі стане вядомае на пачатку 2008 года. Да прыезду новага прадстаўніка яго абавязкі на ратацыйнай аснове будуць выконваць прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі Браніслаў Екіч, прадстаўнік Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ) Ілля Тадаровіч, а таксама намеснік прадстаўніка Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Леван Буадзе. Апошні, акрамя таго, у гэты перыяд будзе выконваць абавязкі прадстаўніка ПРААН у Беларусі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках