9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея памірае апошняй

Беларусь спадзяецца атрымаць расейскі крэдыт у памеры $1 млрд. сёлета. Пра гэта паведаміў сёння журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, міністр фінансаў Беларусі Мікалай Корбут.

"Мы вядзем перамовы па пытанні выдзялення расейскага крэдыту, гэта для нас актуальнае. Паводле наяўнай інфармацыі, у Расеі занесенае на разгляд удакладненне бюджэту – яго сума павялічаная, – падкрэсліў Мікалай Корбут. – Такім чынам, расейскі бюджэт, магчыма, будзе валодаць неабходнай сумай, каб выдзеліць Беларусі мільярд даляраў сёлета".

Міністр фінансаў пры гэтым спаслаўся на заяву расейскага боку, агучаную на пасяджэнні саюзнага Саўміна, пра тое, што да 31 снежня пытанне аб выдзяленні Беларусі крэдыту будзе вырашанае. "Думаю, што гэтае пытанне будзе вырашанае нават раней. Я не бачу прычыны, чаму Беларусь не можа атрымаць гэтага мільярда", – дадаў Мікалай Корбут.

Пры гэтым чакаюць, што яшчэ $500 млн. будуць выдзеленыя Беларусі ў 2008 годзе.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках