9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузінская апазіцыя вылучыла адзінага кандыдата

Грузінская апазіцыя назвала імя свайго адзінага кандыдата на датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах. Ім стаў 43-гадовы вінароб і дэпутат парламента ад фракцыі «Дэмакратычны фронт» Леван Гачачыладзэ.

У Аб'яднаную апазіцыю ўваходзяць: рух «Нацыянальны форум», рух «Свабода», Кансерватыўная партыя, партыя «Рух за адзіную Грузію», Рэспубліканская партыя, партыя «Шлях Грузіі», партыя «Картулі дасі», рух «Мы самі», «Партыя народа», дэпутат парламента Грузіі Леван Гачачыладзэ і былы дзяржміністр Грузіі па ўрэгуляванні канфліктаў, цяпер сябра праўлення НВА «Інстытут раўнапраўя» Георгій Хаіндрава.

Што тычыцца іншых кандыдатаў у прэзідэнты Грузіі, акрамя Бадры Патаркацышвілі асобна ад Аб'яднанай апазіцыі, аб вылучэнні сваіх кандыдатур на выбарах прэзідэнта ўжо абвясцілі лідэр апазіцыйнай партыі "Новыя правыя", дэпутат парламента Давыд Гамкрелідзэ, лідэр "Партыі будучыні" Георгій Маісашвілі і лідэр апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Шалва Нацелашвілі. Акрамя таго, пытанне свайго ўдзелу ў выбарах разглядае лідэр палітычнага руху "Грузія, наперад!" Цемур Шашыашвілі.

Нагадаем, датэрміновыя выбары, прызначаныя прэзідэнтам Міхаілам Саакашвілі пасля масавых акцый пратэсту апазіцыі і ўвядзення ў краіне надзвычайнага становішча, пройдуць 5 студзеня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках