9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на візы ў Літву і Польшчу паднімуцца яшчэ да Каляд

На тыдзень раней за абвешчаны тэрмін у Шэнген увойдуць дзевяць новых краін: нашы найбліжэйшыя суседзі Польшча, Літва, Латвія і Эстонія, Чэхія, Славакія, Славенія плюс Вугоршчына і Мальта.

Ці здолеюць беларусы паехаць за мяжу на Каляды? Самы турыстычны напрамак для беларусаў – Польшча.

– Сустрэць Каляды і Новы год у Польшчы цалкам рэальна, але візу трэба атрымоўваць загадзя, – растлумачыла «КП в Беларуси» Моніка Садкоўска, прэс-сакратар амбасады Польшчы. – Як мага раней падавайце дакументы ў амбасаду. Пажадана вызначыцца з паездкай ужо да канца лістапада… Цана візы, як і раней, пяць еўра. І нават калі вы едзеце з 20 па 25 снежня, віза абыдзецца ў гэтую суму.

– А калі цана паднімецца да 60 еўра?

– Я не магу назваць дакладную дату, але з моманту ўступлення Польшчы ў Шэнген, 22 снежня, цана сапраўды вырасце. Магчыма, раней… Рэжым працы амбасады не змяняецца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках