9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс «невыязных» з Беларусі – гатовы

Чыноўнікі запэўніваюць, што “парламент” паспее адмяніць дазвольны штамп да канца гэтай сесіі, а ў АВІРах вярнуць грошы за пячатку не абяцаюць.

Месяц таму МУС Беларусі ацэньваў шансы адмены пячаткі з 1 студзеня 2008 году як 50/50, а ў пашпартна-візавых службах раілі працягваць дазвольны штамп як мінімум яшчэ на год. Сёння намеснік начальніка дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун сцвярджае, што ў наступным годзе дазвольнага штампу не будзе, паведамляе “Еўрарадыё”

Аляксей Бягун запэўніў, што спіс асобаў, якім забаронена выязджаць за мяжу, ужо гатовы. “У МУСе яго падрыхтавалі, але для таго, каб карыстацца ім на пункце пропуску, патрэбна адпаведнае палажэнне”, кажа чыноўнік.

Падрыхтаваны і адпаведны ўказ. Але праект зменаў у Закон “Пра парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь” трэба яшчэ ўнесці на разгляд “парламенту”. Рашэнне на гэты конт ужо падрыхтаванае.

Але да заканчэння восеньскай сесіі засталося крыху больш за месяц. Ці паспеюць беларускія “заканадаўцы” прыняць папраўкі ў Закон да заканчэння менавіта гэтай сесіі?

Па словах Аляксея Бягуна гэта не зойме шмат часу і закон будзе прыняты.

Разам з тым,памежнікі рапартуюць, што да 31 снежня ўсё, што залежыць ад іх, будзе падрыхтавана.

Праўда, супрацоўнікі АВІРаў не гарантуюць вяртання грошай грамадзянам, якія не спадзяваліся на чарговыя дзяржаўныя абяцанкі ды падоўжылі дзеянне дазвольнага штампу на бліжэйшыя год-два.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках