9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Налепкі да Еўрапейскага маршу прызнаныя ідэалагічна правільнымі

Cябру Гарадзенскага “Маладога Фронту” Яўгену Скрабутану міліцыянты вярнулі адабраныя для ідэалягічнай экспэртызы налепкі да Эўрапейскага маршу і матэрыялы руху “За свабоду”.

25 верасьня на Гарадзенскім аўтавакзале супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы й абвінавачаны ў нецэнзурнай лаянцы маладафронтавец Яўген Скрабутан. Пры затрыманьні ў хлопца былі адабраныя налепкі да Эўрапейскага маршу а таксама значыкі й бранзалеты “За свабоду”. Суд прызначыў тады арышт тэрмінам на 5 сутак.

На запыт пра стан і вынікі ідэалягічнай экспэртызы адабраных матэрыялаў хлопец атрымаў пісьмовы адказ пра магчымасьць забраць адабраную прадукцыю ў Кастрычніцкім РАУСе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках