9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ праводзіць ператрус у студэнцкім інтэрнаце

3

У пакоі інтэрната Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе пражывае актывістка «Маладога Фронту» Кацярына Салаўёва, праходзіць ператрус. Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў моладзевы лідэр Павал Севярынец. Паводле яго дадзеных, ператрус праводзяць супрацоўнікі КДБ. Кацярына Салаўёва – студэнтка 2 курсу гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага ўніверсітэта.

Нагадаем, што Кацярына Салаўёва была затрыманая 25 лістапада. Дзяўчыну абвінавацілі ў нанясенні графіці «Нас не спыніць! Малады Фронт». У дачыненні актывісткі быў складзены пратакол па артыкуле “псаванне дзяржаўнай маёмасці”.

Мабільны тэлефон у дзяўчыны адабралі, датэлефанавацца да яе немагчыма. Вядома, што яе не выпускаюць з пакоя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках