9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збіты АМАПам лідэр «Маладога Фронту» знаходзіцца ў цяжкім стане

7

Стан збітага наконадні лідэра “Маладога фронту” Зміцера Федарука па-ранейшаму цяжкі. “Зміцер хоць і пачаў нешта прамаўляць, але толькі шэптам. З ложка сам не ўстае, бо ня мае сіл ды моцна кружыцца галава. Сёння раніцай яму рабілі дадатковы рэнтген з прычыны вялікай гематомы на твары, але, дзякаваць Богу, сківіцы і чэрап цэлыя”, - паведаміла прэс-цэнтру Хартыі’97 Кацярына Галіцкая.

Дзяўчына ўвесь час знаходзіцца ў 9-ай бальніцы, куды ўчора быў дастаўлены машынай “хуткай дапамогі” Зміцер Федарук пасля жорсткага збіцця падчас акцыі “За незалежную Беларусь!”, што адбылася ў цэнтры Менску.

Па словах Кацярыны, на загад медыкаў у пакой, дзе ляжыць Зміцер, пакуль нікога пускаюць.

Зміцер атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, траўму жывата, сатрасеньне мозгу. Акрамя гэтага, на целе маладафронтаўца шматлікія гематомы. Учора позна ўвечары

Зміцер прыйшоў у прытомнасьць, але з-за балявога шоку не адчуваў пальцаў правай рукі, дагэтуль не можа хадзіць, скардзіцца на моцны галаўны боль.

Нагадаем, падчас акцыі “За незалежную Беларусь!” менскі лідэр “Маладога Фронту” быў двойчы жорстка зьбіты: напачатку, калі Зміцер уздымаў вялізны маладафронтаўскі сцяг, ён быў павалены на зямлю і збіты АМАПам. Другі раз, калі міліцыя выціснула апазіцыянераў з плошчы, Змітра, які нёс сьцяг, кінулі на зямлю, пачалі біць па нырках і па галаве, прайшліся па хлопцу нагамі. Калі амапаўцы паспрабавалі падняць хлопца, Зміцер ужо страціў прытомнасьць. Тады, са словамі “Забірайце вашага. Вось, з’езьдзіў у Амэрыку”, амапаўцы сышлі. “Хуткую дапамогу” выклікалі простыя грамадзяне, якія сталі сведкамі гэтага жудаснага злачынства.

Зараз Зміцер Федарук знаходзіцца ў 9 шпіталі (вул.Сямашкі) у траўматычным аддзяленні. Наведаць яго можна з 17 да 19 гадзінаў. Як мінімум яшчэ 10 дзён ён будзе знаходзіцца там.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках