10 чэрвеня 2026, Серада, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чаргінец: «Беларусі не варта спяшацца з выхадам з ДОВСЕ»

Беларусі не варта спяшацца з выхадам з Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДОВСЕ). Пра гэта сказаў у гутарцы з карэспандэнтам БелТА старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы «савета рэспублікі» Мікалай Чаргінец, каментуючы мараторый на ўдзел Расеі ў ДОВСЕ, які ўступіў у сілу ў ноч з 12 на 13 снежня.

"Захоўваючы свой удзел, Беларусь паказвае зацікаўленасць у скарэйшай яго ратыфікацыі еўрапейскімі партнёрамі, дамагацца таго, каб ДОВСЕ выконваўся", – падкрэсліў Мікола Чаргінец.

ДОВСЕ быў падпісаны 19 снежня 1990 года 16 дзяржавамі НАТА і шасцю сябрамі Арганізацыі Варшаўскай дамовы. Ён усталёўваў раўнавагу сілаў паміж двума ваенна-палітычнымі блокамі. З распадам АВД і СССР дамова страціла сэнс, і ў 1999 годзе ў Стамбуле было падпісанае пагадненне пра адаптацыі ДОВСЕ, па якім былі ўведзеныя нацыянальныя і тэрытарыяльныя ліміты на звычайныя ўзброеныя сілы. Аднак адаптаваную дамову ратыфікавалі толькі чатыры краіны: Расея, Беларусь, Украіна і Казахстан.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках