7 траўня 2024, aўторак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У калоніі не прынялі кнігі для Клімава

1

Сябру Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алене Залесскай вярнулі кнігі, якія яна паслала палітвязню Андрэю Клімаву. Яна адправіла яму па пошце раман Міхаіла Булгакава «Белая гвардыя» і зборнік артыкулаў пра Халакост. «Пакет у калоніі нават не ўскрывалі. На пошце, калі вярталі кнігі, мне сказалі: не дазволенае», – паведаміла сайту ucpb.org Алена Залесская.

Яна таксама адзначыла, што атрымала адказ ад Клімава толькі на свой першы ліст два месяца таму. Пасля гэтага жанчына паслала яму яшчэ два лісты, аднак адказаў так і не атрымала. «Андрэй ставіцца да мяне з вялікай павагай. Ён абавязкова мне адказаў бы. Значыць, нешта не тое адбываецца ў калоніі», – лічыць Алена Залесская.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках