7 траўня 2024, aўторак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэю Клімаву ў калоніі нічога не пагражае?

Дэпартамент выканання пакаранняў МУС паведаміў, што стан здароўя палітвязня Андрэя Клімава ў калоніі ацэньваецца як здавальняючы.

У лісце, які выканаўца абавязкаў начальніка ДВП МУС Юры Барынкоў накіраваў у адказ на запыт старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, адзначаецца, што асуджаны Андрэй Клімаў прыбыў у калонію 13 кастрычніка і быў узяты на дыспансерны ўлік з дыягназам "ішэмічная хвароба сэрца, стэнакардыя".

Юры Барынкоў таксама паведаміў, што пагрозы асабістай бяспекі Андрэю Клімаву ва ўмовах выпраўленчай калоніі № 20 г. Мазыра не існуе, паведамляе прэс-служба АГП.

Канфіскацыю супрацоўнікамі калоніі прадуктаў харчавання, якія Андрэй Клімаў прывёз з сабою з менскага СІЗА, Юры Барынкоў растлумачыў "адсутнасцю іх пераліку ў вопісы асабістай маёмасці". Пры гэтым Юры Барынкоў у сваім лісце адзначыў, што прадукты харчавання былі вернутыя Андрэю Клімаву. Нагадаем, гэта адбылося праз месяц пасля вынятку прадуктаў і пасля таго, як гэтае пытанне было паднятае ў незалежных СМІ.

Нагадаем таксама, палітык Андрэй Клімаў быў арыштаваны 3 красавіка 2007 года за крытычны артыкул, апублікаваны ў Інтэрнэце. У яго дачыненні была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу, ажыццёўленыя з дапамогай СМІ".

Суд праходзіў практычна ў закрытым рэжыме. Суддзя Цэнтральнага суду Менска Алена Ілліна прысудзіла Андрэя Клімава да двух гадоў пазбаўлення свабоды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках