МТС таксама прыватызуюць?
- 4.12.2007, 16:31
Беларусь гатовая да абмеркавання пытання аб павелічэнні пакета МТС у аднайменным расейска-беларускім СП да кантрольнага з цяперашніх 49%, паведаміў журналістам намеснік міністра сувязі Іван Рак.
«Ёсць даручэнне вывучыць гэтае пытанне. Ён знаходзіцца ў стадыі разгляду. Неабходна зрабіць ацэнку, калі гэтае пытанне будзе вырашацца», – цытуе намесніка міністра Reuters.
Іван Рак, між іншым, адмовіўся назваць велічыню і магчымы кошт меркаванага пакета і сказаць штосьці пра тэрміны развязання гэтага пытання.