9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь хоча пампаваць праз Украіну каспійскую нафту

Беларусь абмяркоўвае з Украінай магчымасці паставак нафты на беларускія НПЗ з выкарыстаннем нафтаправода «Адэса-Броды», паведаміла ПРАЙМ-ТАСС крыніца ў органах дзяржкіравання. Яна адзначыла, што гэтае пытанне ўвесь час знаходзіцца ў цэнтры ўвагі Працоўнай групы па супрацоўніцтве ў сферы энергетыкі паміж Беларуссю і Украінай.

«Беларускі бок выказвае зацікаўленасць у рэалізацыі праекту транспартоўкі каспійскай нафты па нафтаправодзе «Адэса-Броды» ў прамым кірунку», – канстатаваў суразмоўца. Ён растлумачыў, што пакуль гэты нафтаправод працуе ў рэверсіўным рэжыме, магчымасці паставак каспійскай нафты ў Беларусь няма.

«Калі гэтая труба запрацуе ў прамым кірунку, то пры наяўнасці эканамічнай мэтазгоднасці беларускі бок заявіў пра гатоўнасць скласці дамовы з пастаўшчыкамі нафты каспійскага рэгіёна на пастаўку нафты ў краіну з выкарыстаннем нафтаправода «Адэса-Броды», – сказаў суразмоўца.

Ён таксама паведаміў, што падчас апошніх перамоваў украінскі бок выказаў гатоўнасць забяспечыць тэхнічныя магчымасці па прыёмцы нафты з мора, транспартоўцы яе па нафтаправодзе «Адэса-Броды» да Броду, а таксама гатоўнасць падаць тэхнічныя магчымасці па перавалцы нафты ў чыгуначныя цыстэрны.

Суразмоўца таксама адзначыў, што ў рамках выканання канцэпцыі энергабяспекі краіны беларускі бок абмяркоўвае з Украінай магчымасць пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаннем украінскіх партоў, яе транспартоўцы чыгуначным транспартам, а таксама пытанні фрахту нафтавых танкераў.

Згодна з праектам канцэпцыі энергабяспекі ўрад абавязаны забяспечыць да 2010 г пастаўку альтэрнатыўнай нафты ў аб'ёме да 20% праз парты Чорнага і Балтыйскага мораў. Беларускія НПЗ у 2007 г плануюць перапрацаваць 21,5 млн т нафты.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках