28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстанты супраць лукамола

8

Кіраўнікі пратэстанцкіх канфесій Беларусі 15 студзеня падпісалі зварот да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта і міністра адукацыі, у якім выказалі сваю заклапочанасць тым, што «адміністрацыя навучальных устаноў прымушае навучэнцаў у абавязковым парадку ўступаць у грамадскія арганізацыі, у прыватнасці ў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю (БРПА) і БРСМ».

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведамілі ў Інфармацыйным цэнтры «Евангельская Беларусь». «Ні мы, ні нашы дзеці не хочам мець нічога агульнага з арганізацыямі – духоўнымі спадчыннікамі ранейшых камуністычных атэістычных саюзаў. Мы лічым, што гвалтоўны запіс у такія арганізацыі парушае прынцыпы добраахвотнасці, раўнапраўя і дэманапалізацыі», – гаворыцца ў заяве.

Таксама быў падпісаны зварот да кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, міністра інфармацыі, а таксама галоўнага рэдактара газеты "Советская Белоруссия" і старшыні Белтэлерадыёкампаніі, з заклікам спыніць рэкламу ў прэсе і на тэлебачанні разнастайных акультных практык і вераванняў.

«Сёння стала модным карыстацца паслугамі майстроў тара, спецыялістаў парапсіхалогіі, экстрасэнсаў, празорцаў, знахароў. Кадаванне ад алкагалізму і тытунекурэння падносіцца ледзь ці не як панацэя ад гэтых залежнасцяў. Спірытызмам займаюцца нават у школах. І у авангардзе ўсяго гэтага выступае тэлебачанне і прэса, прыносячы гэтую духоўную «атруту» ў кожны дом, кожную сям'ю! – заяўляюць біскупы. – Мы перакананыя, што нездаровая цікавасць да тагасвету, папушчальніцтва і нават садзейнічанне распаўсюджванню вядзьмарства сярод насельніцтва – гэта трывожны знак духоўнай дэградацыі нашага грамадства, страта ім традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў. Верым, што адзіным вырашэннем гэтай праблемы з'яўляецца вяртанне ўсяго нашага народа да Бога, да Яго вечных, выпрабаваных часам ісцін, вяртанне да хрысціянскай маралі. Заклікаем спыніць усялякую рэкламу акультнага характару».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках